Фонды Музея гісторыі Магілёва папоўніліся рэдкімі экспанатамі
Фонды Музея гісторыі Магілёва папоўніліся рэдкімі экспанатамі. У іх ліку партрэт Адама Міцкевіча, спісаны з арыгінала ў 1897 годзе, круглая падвеска з выявай ворана, знойдзеная недалёка ад Магілёва. У гэтым жа спісе пячатка-таўро з гербам Ціханавецкіх (шляхецкі род, звязаны з горадам на Дняпры). Даўні сябар музея Валерый Казакоў перадаў у дар скандынаўскую фібулу X-XI стагоддзяў, ноты оперы «Рагнеда» 1850-х гадоў, а таксама нарысы гісторыі Беларусі 1857 года публікацыі. Кніга была напісана ў Магілёве ў 1855-м Восіпам Турчыновічам.
«“Беларусь 4” Магілёў» пакажа тэлеверсію гала-канцэрта фестывалю «Залаты шлягер-1998»
З 31 кастрычніка па 5 лістапада ў Магілёве чарговы раз пройдзе Міжнародны музычны фестываль «Залаты шлягер-2019». А тэлеканал «“Беларусь 4” Магілёў» падрыхтаваў тэлеверсіі гала-канцэртаў мінулых гадоў. 6 кастрычніка ў 16:45 «“Беларусь 4” Магілёў»пакажа тэлеверсію гала-канцэрта фестывалю «Залаты шлягер-1998». Свае найлепшыя песні выконваюць Юрый Багацікаў,Ігар Лучанок, Муслім Магамаеў, Нані Брэгвадзэ, Мікалай Слічэнка, Эдзіта П’еха і іншыя.
Больш за 47 % членаў участковых камісій Магілёўскай вобласці склалі прадстаўнікі палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў
Завяршыўся чарговы этап падрыхтоўкі да выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. Канчатковавызначыўся склад участковых камісій – у яго ўвайшлі 8 182 чалавекі, паведамілі ў абласной камісіі па выбарах.
У Бабруйску 1 па 6 лістапада пройдзе VII Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі
З 1 па 6 лістапада ў Бабруйску пройдзе VII Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі. Па традыцыі яго праграма складаецца са спектакляў па творах беларускіх аўтараў. У конкурсе прыме ўдзел 12 спектакляў з 11 беларускіх і замежных тэатраў. Традыцыйна праграма фестывалю таксама ўключае ў сябе творчую лабараторыю: чыткі п’ес, лекцыі і прэзентацыі пры падтрымцы Цэнтра беларускай драматургіі і Цэнтра эксперыментальнай рэжысуры.
Пагадненне аб супрацоўніцтве падпісалі прафсаюзныя арганізацыі работнікаў культуры Магілёўскай і Смаленскай абласцей
Пагадненне аб супрацоўніцтве падпісалі Магілёўская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму і Смаленская рэгіянальная арганізацыя расійскага прафсаюза работнікаў культуры. Зацвярджэнне дакумента адбылося падчас святкавання Дня горада Мсціслава. Свае подпісы пад пагадненнем паставілі старшыні арганізацый – Аляксей Пруднікаў і Святлана Елісеева.
Завяршаецца анлайн-рэгістрацыя на «Магілёўскі Мебелаін марафон»
Завяршаецца анлайн-рэгістрацыя на «Магілёўскі Мебелаін марафон», які пройдзе ў горадзе на Дняпры 6 кастрычніка. Апошні тэрмін падачы заяўкі – 5 кастрычніка. У дзень правядзення спартыўнага свята змогуць зарэгістравацца на месцы выдачы стартавых нумароў толькі іншагароднія ўдзельнікі.
Шклоўскае «Домабудаванне» паставіла партыю жылых дамоў у Японію
Філіял «Домабудаванне» РУП «Завод газетнай паперы» (Шклоў) ажыццявіў першую пастаўку камплектаў каркасна-шчытавых дамоў у Японію. Пра гэта паведаміла прэс-сакратар канцэрна «Беллеспаперапрам» Ружэна Навіцкая.
Абноўленае аддзяленне хуткай дапамогі адкрылася ў Слаўгарадзе
Абноўленае аддзяленне хуткай дапамогі, прыёмны пакой і кабінет інфекцыйных захворванняў адкрыліся сёння ў Слаўгарадскай цэнтральнай раённай бальніцы. «Усяго тры тыдні спатрэбілася на рамонт першага паверха бальніцы. За гэты час валанцёры з Італіі выраўнялі і пафарбавалі сцены, абліцавалі некаторыя кабінеты пліткай, зрабілі нацяжныя столі, закупілі новую мэблю. З раённага бюджэту на рамонт было выдзелена каля Br 48 тыс. Італьянцы далі на абнаўленне першага паверха каля 40 тыс. еўра», – расказала галоўны ўрач Слаўгарадскай ЦРБ Алена Аксёнава.
Дзень адчыненых дзвярэй пройдзе 12 кастрычніка ў Беларуска-Расійскім універсітэце
Дзень адчыненых дзвярэй пройдзе ў Беларуска-Расійскім універсітэце 12 кастрычніка. Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі ўстановы адукацыі.
БРУ падпісаў пагадненне аб супрацоўніцтве з Новасібірскім дзяржаўным архітэктурна-будаўнічым універсітэтам
У Новасібірску прайшоў VII Міжнародны форум і выстава тэхналагічнага развіцця «ТЭХНАПРАМ – 2019». Гэта найбуйнейшае тэхналагічнае мерапрыемства Расіі, галоўнай мэтай якога з’яўляецца прасоўванне айчынных навуковых распрацовак і інавацый.
Асабісты прыём грамадзян правёў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц
Асабісты прыём грамадзян правёў сёння старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц. Падчас дыялогу з насельніцтвам рэгіёна было разгледжана актуальнае калектыўнае пытанне – завяршэнне будаўнічых работ ва ўстанове адукацыі «Вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа № 12 г. Магілёва».
Герой Сацыялістычнай Працы Аляксандр Байкоў стаў ганаровым грамадзянінам Дрыбінскага раёна
У дзень 450-годдзя Дрыбіна жыхар гэтага раёна Аляксандр Байкоў адзначыў 90-годдзе. Легендарнаму трактарысту, Герою Сацыялістычнай Працы прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Дрыбінскага раёна». ТРК "Магілёў"
Будучых акцёраў будуць рыхтаваць у Магілёўскім абласным тэатры лялек
Дзіцячая тэатральная студыя неўзабаве з’явіцца ў Магілёўскім абласным тэатры лялек. Пра гэта расказаў дырэктар тэатра Уладзімір Андрэенка. Адкрыццё адбудзецца ў канцы кастрычніка. Юныя магілёўцы будуць спасцігаць асновы лялечнага тэатральнага мастацтва. Дзеці зоймуцца харэаграфіяй, сцэнічным маўленнем, вырабам лялек і дэкарацый. «Акрамя таго, яны будуць рэгулярна ставіць спектаклі. Нават калі з 20 дзяцей затым 2-3 стануць акцёрамі тэатра лялек, для нас гэта вялікая справа», – лічыць Уладзімір Андрыенка.
У Савет Рэспублікі ад Магілёўскай вобласці вылучана 8 кандыдатаў
У Магілёўскай вобласці прайшлі сумесныя пасяджэнні прэзідыумаў гарадскіх і раённых Саветаў дэпутатаў і выканаўчых камітэтаў, на якіх вылучаны кандыдаты ў члены верхняй палаты Парламента. Усе яны вядомыя і паважаныя людзі.
Больш за 70 майстроў слова з Беларусі і Расіі збярэ ў Магілёве пленум пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы
Больш за 70 майстроў слова з Беларусі і Расіі збярэ пленум пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы, які адбудзецца ў Магілёве 3-4 кастрычніка. Мерапрыемства пройдзе пад знакам дзвюх знамянальных дат – 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 20-годдзя падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. А лейтматыў гэтай сустрэчы – словы пісьменніка за мір. Асноўнае пасяджэнне прыме ў першы дзень Палац культуры вобласці. У фае гасцей сустрэнуць тэматычныя выставы.
У Магілёўскай вобласці праводзяцца мерапрыемствы да Дня пажылых людзей
У Магілёўскай вобласці да Дня пажылых людзей праводзіцца мноства мерапрыемстваў. Пра гэта паведамілі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама. «Гэты дзень заўсёды праходзіць пад знакам міласэрнасці, ўсеагульнай увагі, клопату і павагі да грамадзян пажылога ўзросту, – адзначылі суразмоўцы. – Сёння ва ўсіх раёнах вобласці ладзяцца ўшанаванні ветэранаў сістэмы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны рэгіёна, дабрачынныя паказы кінафільмаў, бясплатныя наведванні музеяў, тэатраў для пажылых людзей».
У 2019 годзе на дарогах Магілёўскай вобласці з удзелам пешаходаў адбылося 89 дарожна-транспартных здарэнняў
У 2019 годзе на дарогах рэгіёна з удзелам пешаходаў адбылося 89 дарожна-транспартных здарэнняў. Пра гэта паведамілі ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама. Нягледзячы на адзіны дарожны закон, пешаходы і кіроўцы пастаянна не аразумеюць адзін аднаго на дарозе, – падкрэслілі суразмоўцы. – Няўважлівасць, бескультур’е і нахабства часта становяцца прычынай аварый з наступствамі».
У Магілёўскай вобласці стартавала прышчэпачная кампанія супраць грыпу
У Магілёўскай вобласці сёння стартавала прышчэпачная кампанія супраць грыпу. Пра гэта паведамілі ў абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
Больш за 1 млн. т малака плануюць вырабіць гаспадаркі Магілёўскай вобласці ў наступным годзе
Больш за 1 млн. т малака плануюць вырабіць гаспадаркі Магілёўскай вобласці ў наступным годзе. За кошт чаго?
Шклоўскі «Спартак» – пераможца чэмпіянату вобласці па футболе
Шклоўскі «Спартак» – пераможца чэмпіянату вобласці па футболе. Чэмпіён вызначыўся ў апошнім туры, у вочным матчы лідараў турніру «Спартака» і «Сервалюкс-Агра» з Магілёўскага раёна. Шклаўчане дома ўпэўнена перайгралі суперніка – 3:0 і праз 13 гадоў вярнулі сабе залатыя медалі. Нагадаю: гэту ўзнагароду «Спартак» дадаў да кубка вобласці, які заваяваў у пачатку жніўня.
Ордэнам маці ўзнагароджана работніца сярэдняй школы № 2 горада Бялынічы Вольга Палуяновіч-Карнеева
Ордэнам маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджаны 17 жыхарак Магілёўскай вобласці і горада Мінска. Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Узнагароды ўдастоены прадстаўніцы розных сфер дзейнасці, уключаючы адукацыю, ахову здароўя, вытворчы сектар, гандаль, а таксама хатнія гаспадыні. У іх ліку работніца сярэдняй школы №2 горада Бялынічы Вольга Палуяновіч-Карнеева.
У Беларусі адкрываецца сезон загоннага палявання на лася, аленя і казулю
У Беларусі адкрываецца сезон загоннага палявання на капытных жывёл (лася, высакароднага аленя, казулю, дзіка) ў Беларускім таварыстве паляўнічых і рыбаловаў (БТПР).
Кандыдатамі ў дэпутаты ў Беларусі вылучылася ўжо 70 чалавек
Паводле даных на 30 верасня, кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання вылучылася 70 чалавек. Такая інфармацыя размешчана на сайце Цэнтрвыбаркама. Большасць прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат – 81,4 % – аддалі перавагу вылучацца адным з трох магчымых спосабаў (шляхам збору подпісаў, ад працоўнага калектыву, ад палітычнай партыі), астатнія скарысталіся двума.
Яўрэйскім могілкам у Магілёве прысвоены статус гісторыка-мемарыяльнага месца
Яўрэйскім могілкам у раёне вуліц Нацыянальны спуск і Альчынскага ў Магілёве (мікрараён Юбілейны) прысвоены статус гісторыка-мемарыяльнага месца. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскай яўрэйскай суполцы.
Доўгатэрміновыя назіральнікі ад місіі СНД прыбылі ў Магілёўскую вобласць для маніторынгу выбараў
Доўгатэрміновыя міжнародныя назіральнікі ад выканаўчага камітэта СНД прыбылі ў Магілёўскую вобласць для маніторынгу выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. Сёння Размік Хумаран і Марыя Гуцала сустрэліся са старшынёй Магілёўскай абласной выбарчай камісіі Валерыем Бераставым.
Пілотны праект па павышэнні энергаэфектыўнасці жылых дамоў у Магілёўскай вобласці рэалізуюць пры падтрымцы Сусветнага банка
Пілотны праект па павышэнні энергаэфектыўнасці жылых дамоў у Магілёўскай вобласці рэалізуюць пры падтрымцы Сусветнага банка. Для ўдзелу ў ім выбралі каля 100 дамоў – у Магілёве, Бабруйску, Быхаве і Асіповічах. Гэта стары жылфонд са звышнарматыўнымі стратамі цяпла, паведаміў намеснік начальніка Магілёўскага абласнога ўпраўлення па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных рэсурсаў Аляксандр Маслаў.
Аб’яўлена дабрачынная акцыя па зборы сродкаў на завяршэнне мемарыяла памяці ўсіх спаленых вёсак Магілёўскай вобласці ў в. Боркі
Паважаныя жыхары ардэнаноснай Магілёўшчыны! Мы, кіраўнікі грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці, звяртаемся да вас, сівых ветэранаў, юных працаўнікоў заводаў і фабрык, кіраўнікоў і спецыялістаў, студэнтаў і навучэнцаў, прадпрымальнікаў і пенсіянераў, усім, каму дарагая наша гісторыя, памяць аб подзвігах продкаў, шматтысячных ахвяр ваеннага ліхалецця са словамі падзякі кіраўніцтву вобласці, гарадоў і раёнаў, усім Вам за вялікі ўклад і клопат аб захаванні гэтай памяці ў мемарыялах, алеях Славы, парках і скверах. Безумоўна, гэтая праца павінна працягвацца і далей.
У Магілёве і Оршы 2-8 кастрычніка адбудзецца адборачны раўнд чэмпіянату Еўропы па футболе сярод дзяўчат да 19 гадоў
У Магілёве і Оршы 2-8 кастрычніка адбудзецца адборачны раўнд чэмпіянату Еўропы па футболе сярод дзяўчат да 19 гадоў. Акрамя нашай каманды, у міні-турніры возьмуць удзел зборныя Англіі, Сербіі і Кіпра. Уваход на гульні свабодны. Пуцёўкі ў элітны раўнд атрымаюць дзве найлепшыя каманды квартэта, а таксама чатыры найлепшыя ўладальнікі трэціх месцаў па выніках матчаў супраць двух сапернікаў, якія фінішавалі вышэй.
Месячнік бяспечнай працы пройдзе ў прамысловых арганізацыях Магілёўскай вобласці
Месячнік бяспечнай працы пройдзе ў прамысловых арганізацыях рэгіёна з 1 кастрычніка да 1 лістапада. Магілёўскі аблвыканкам звяртае ўвагу на неабходнасць захавання нормаў і правілаў аховы працы ў мэтах захавання жыцця і здароўя. Створаны спецыяльныя мабільныя групы, у якія ўваходзяць спецыялісты пажарнай, санітарнай і іншых кампетэнтных службаў. На працягу месяца яны будуць абследаваць усе прамысловыя арганізацыі на адпаведнасць працоўных месцаў, абсталявання, машын і механізмаў патрабаванням нормаў і правілаў аховы працы.
Пераможцам фіналу рэспубліканскага праекта «Валадар сяла – 2019» стала сям’я Фядотавых з Кіраўскага раёна
Пераможцам рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Валадар сяла – 2019» стала сям’я Васіля і Кацярыны Фядотавых з аграгарадка Барчыцы Кіраўскага раёна.