Дзінара Алімбекава выйграла гонку пераследу на чэмпіянаце Беларусі па летнім біятлоне
Пераможцай у гонцы пераследу ў дзяўчат на чэмпіянаце Беларусі па летнім біятлоне стала Дзінара Алімбекава.
Дзінара Алімбекава выйграла спрынтарскія гонкі на чэмпіянаце Беларусі па летнім біятлоне
Пераможцай у спрынце ў дзяўчат на чэмпіянаце Беларусі па летнім біятлоне стала Дзінара Алімбекава.
У Магілёўскай вобласці праходзіць акцыя «У славу агульнай Перамогі»
У краіне працягваецца рэспубліканская акцыя памяці«У славу агульнай перамогі». Сёння, 27 верасня, яна праходзіць у Хоцімскім раёне, які першым на Магілёўшчыне быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх акупантаў 26 верасня 1943 года.
Ордэнам Маці ўзнагароджана 27 жыхарак Магілёўскай вобласці
Ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджана 160 жыхарак Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей. Адпаведны ўказ № 358 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Валанцёры БРСМ дапамогуць пажылым людзям даставіць дадому набытую на гарадскім кірмашы прадукцыю
Восеньскі сельскагаспадарчы кірмаш пройдзе 28 верасня з 12.00 да 17.00 у Магілёўскім мікрараёне Спадарожнік каля СШ № 45. Да мерапрыемства Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі прымеркаваў дабрачынную акцыю «Мы выбіраем дапамогу пажылым людзям», адзначылі ў АК ГА «БРСМ». «Моладзь не пакідае без увагі людзей сталага ўзросту. У перыяд сельскагаспадарчых кірмашоў, якія актыўна ідуць у Магілёве ў верасні-кастрычніку, усё больш запатрабаванымі становяцца валанцёрскія атрады, якія дапамагаюць пажылым людзям з дастаўкай сельгаспрадукцыі», – патлумачылі суразмоўцы.
Сям’я Фядотавых з Кіраўскага раёна прадставіць Магілёўскую вобласць у фінале сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла»
Сям’я Фядотавых з аграгарадка Барчыцы Кіраўскага раёна прадставіць Магілёўскую вобласць у фінале рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта БРСМ «Уладар сяла».
Больш за $ 2 млн замежнай бязвыплатнай дапамогі паступіла ў Магілёўскую вобласць за 7 месяцаў 2019 года
Больш за $ 2 млн замежнай бязвыплатнай дапамогі паступіла ў Магілёўскую вобласць за 7 месяцаў 2019 года. Пра гэта на пасяджэнні Каардынацыйнага савета грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый рэгіёна паведаміла намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама Вераніка Дзямідава.
Гатоўнасць рэгіёна да зімы прааналізавана на пасяджэнні Магілёўскага аблвыканкама
У тым ліку па ўзроўні гатоўнасці аб’ектаў вытворчасці цяпла і яго спажывання, замены зношаных участкаў цепласетак, забяспечанасці грамадскага і прыватнага сектараў палівам.
Памятны знак Сяргею Грахоўскаму ўсталявалі каля школы ў Глуску
Памятны знак знакамітаму земляку Сяргею Грахоўскаму ўсталявалі каля школы ў Глуску. Беларускі паэт, публіцыст, празаік, перакладчык – ганаровы грамадзянін Глуска. Глуская школа № 1 носіць яго імя..
Раённы фестываль народнай творчасці і рамёстваў «Глушанскі хутарок» пройдзе 4-5 кастрычніка ў Бабруйскім раёне
Раённы фестываль народнай творчасці і рамёстваў «Глушанскі хутарок» пройдзе 4-5 кастрычніка ў пасёлку Глуша Бабруйскага раёна. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай працы.
Супрацоўнік Бабруйскага аддзела Дэпартамента аховы Дзяніс Ерашкевіч стаў пераможцам марафону «Суткі бягом»
Супрацоўнік Бабруйскага аддзела Дэпартамента аховы Дзяніс Ерашкевіч бег марафон 24 гадзіны без сну, перапынкаў на перакус і практычна без адпачынку. І вынік не прымусіў сябе чакаць – 181 кіламетр і перамога ў абсалютным заліку сярод мужчын. «Суткі бягом» – так называўся лёгкаатлетычны марафон, які прайшоў нядаўна ў Шчучыне Гродзенскай вобласці. Ён сабраў больш за 30 самых цягавітых бегуноў не толькі з Беларусі, але і з Украіны.
Новы культурна-асветніцкі цэнтр з’явіцца ў Магілёве
У 2020 годзе ў Магілёве павінен адкрыцца новы культурна-асветніцкі цэнтр. Яго будаўніцтва вядзецца насупраць музея Бялыніцкага-Бірулі па пешаходнай вуліцы горада – Ленінскай. На плошчы ў 2 тыс. кв. м плануюць размясціць невялікую школу, дзіцячы сад, творчыя гурткі і спартыўныя секцыі.
Пленэр па жывапісе «Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве»: мастакі-рэалісты ўвекавечваюць на палотнах прыроду Бялыніцкага раёна
Завяршаецца XXIV Міжнародны пленэр па жывапісе «Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве». Мастакі-рэалісты ўвекавечваюць на палотнах прыроду Бялыніцкага раёна. Горад Бялынічы прыняў эстафету на правядзенне ў наступным годзе Дня пісьменства. Таму арганізатары пленэру запрасілі сусветна вядомых жывапісцаў адлюстраваць на палотнах пейзажы Бялыніцкай зямлі, радзімы вядомага мастака Вітольда Каэтанавіча Бялыніцкага-Бірулі. Па словах мастакоў, надвор’е нармалізавалася, пасля дажджоў з’явілася сонца, а з ім яркія фарбы восені, гэта значыць, на мове пейзажыстаў, з’явіўся жывапіс.
Майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і песенныя калектывы збярэ фестываль-конкурс народнай творчасці «Крычаўскі канёк»
IV міжрэгіянальны фестываль-конкурс народнай творчасці «Крычаўскі канёк» пройдзе 28 верасня ў 10.00 у парку Перамогі Крычава. Свята збярэ майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і песенныя калектывы, паведамілі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай працы.
За студзень – жнівень 2019 года даходы бюджэту Магілёўскай вобласці склалі Br 854,5 млн.
За студзень-жнівень 2019 года ў бюджэт рэгіёна паступіла Br 854,5 млн. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года даходы бюджэту павялічыліся на 9,7 % або Br 75,5 млн. у фактычным вылічэнні, паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь Магілёўскай вобласці. Найбольшыя сумы ў даходах бюджэту склалі паступленні падаходнага падатку – Br 302,6 млн. (35,4 %), падатку на дабаўленую вартасць – Br 124,5 млн. (14,6 %), падатку на прыбытак – Br 86,8 млн. (10,2 %), акцызаў – Br 59,5 млн. (7,0 %).
Дзень горада 28 верасня адзначаць Клімавічы, Дрыбін, Касцюковічы, Крычаў, Мсціслаў і Хоцімск
Дзень горада 28 верасня адзначаць Клімавічы, Дрыбін, Касцюковічы, Крычаў, Мсціслаў і Хоцімск. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай працы.
Магіляўчанка Вольга Бадзелька паказала найлепшы вынік сярод усіх удзельнікаў прадстаўнічага турніру ў Казахстане на 3-й дошцы
Юныя Беларускія шахматысты выйгралі прадстаўнічы міжнародны турнір «Кубак Уладзіміра Дварковіча», які праходзіць у казахстанскім Актабэ з 22 па 26 верасня, паведамілі ў прэс-службе Беларускай федэрацыі шахмат.
Міністр адукацыі Беларусі Ігар Карпенка і міністр навукі і вышэйшай адукацыі Расіі Міхаіл Кацюкоў азнаёміліся з вучэбна-лабараторным корпусам БРУ
Міністр адукацыі Беларусі Ігар Карпенка і міністр навукі і вышэйшай адукацыі Расіі Міхаіл Кацюкоў сёння азнаёміліся з вучэбна-лабараторным корпусам Беларуска-Расійскага ўніверсітэта.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 28 верасня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка
Прамую тэлефонную лінію правядзе 28 верасня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Анатольевіч Малашка. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
У Магілёўскай вобласці да 2021 года з’явіцца 14 электразарадных станцый
У Магілёўскай вобласці ў найбліжэйшыя гады з’явіцца 14 электразарадных станцый. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 19 верасня 2019 года № 638, якая скарэктавала пералік ЭЗС на першым этапе стварэння дзяржаўнай зараднай сеткі. Так, да 2021 года ўключна мяркуецца стварэнне 431 ЭЗС у Мінску, абласных цэнтрах і на аўтадарогах катэгорый М і М/Е, у тым ліку ў Магілёве ўвядуць у эксплуатацыю 12 станцый і яшчэ 2 – у вобласці.
Зялёны маркетынг развівае маладая кампанія з Магілёва
Сусветны трэнд апошніх гадоў – зялёны маркетынг – падхапіла маладая кампанія з Магілёва. Тут выкарыстоўваюць незвычайны картон – сотавы. На прадпрыемстве, акрамя зборшчыкаў канструкцый, працуюць дызайнеры, канструктары і менеджары. Усяго з дзясятак чалавек. Сярод кліентаў – вядучыя прадпрыемствы перапрацоўкі і гандлю Магілёўскай вобласці.
Прадукцыя Быхаўскага кансервава-агароднінасушыльнага завода можа апынуцца на прылаўках Японіі ўжо ў найбліжэйшыя месяцы
Прадукцыя Быхаўскага кансервава-агароднінасушыльнага завода можа апынуцца на прылаўках Японіі ўжо ў найбліжэйшыя месяцы. Засталося дапрацаваць тэхнічныя пытанні паставак. Пра гэта паведаміла антыкрызісны кіраўнік ААТ «Быхаўскі кансервава-агароднінасушыльны завод» Таццяна Корань.
У Магілёўскай вобласці будуць працаваць 104 стацыянарныя перапісныя ўчасткі
Аналізу выканання завяршальнага этапу падрыхтоўчых работ па перапісе насельніцтва, які неўзабаве пачнецца ў Беларусі, было прысвечана пасяджэнне часовай абласной камісіі па яе правядзенні на Магілёўшчыне. Адзначалася планамернасць і мэтанакіраванасць іх ажыццяўлення. У тым ліку па навучанні часовага перапіснога персаналу. Дарэчы, з 27 верасня вучыцца стане ўжо самая шматлікая яго катэгорыя – самі перапісчыкі.
У Беларусі распрацоўваецца праграма пераходу грамадскага транспарту на электрычны
У Беларусі распрацоўваецца комплексная праграма па пераходзе ўсяго грамадскага транспарту ў буйных гарадах на электрычны, паведаміў на прэс-канферэнцыі намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Корбут.
ААТ «Белшына» прэзентуе прадукцыю на міжнароднай тэхнічнай выставе ў Балгарыі
Экспазіцыя Made in Belarus адкрылася на 75-й міжнароднай тэхнічнай выставе International Technical Fair, якая праходзіць па 28 верасня ў Плоўдзіве (Балгарыя). Пра гэта паведамілі ў аддзеле па маркетынгу і сувязях з грамадскасцю прадпрыемства «Белінтэрэкспа» Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.
Сельскую моладзь Магілёўшчыны збярэ ў Горках абласны форум
Сельскую моладзь Магілёўшчыны збярэ 24 верасня ў Горках абласны форум. Мерапрыемства пройдзе на базе Беларускай дзяржаўнай ордэнаў Кастрычніцкай рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчай акадэміі. Удзельнікамі форума стануць маладыя спецыялісты арганізацый аграпрамысловага комплексу, устаноў адукацыі, культуры, аховы здароўя, размешчаных у сельскай мясцовасці, работнікі калектыўных, фермерскіх і асабістых падсобных гаспадарак.
Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу са старшынёй Магаблвыканкама Леанідам Зайцам і памочнікам Прэзідэнта - інспектарам па Магілёўскай вобласці Міхаілам Русым
"Вы павінны былі дэталёва разабрацца ў вобласці і выказаць сваё меркаванне аб яе далейшым развіцці. Прынамсі, як вы мне хацелі далажыць, - на 5 гадоў наперад", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
У Магілёўскай вобласці выпрацавалі перспектыўную праграму да 2025 года па развіцці вытворчасцей
У Магілёўскай вобласці выпрацавалі перспектыўную праграму да 2025 года па развіцці вытворчасцей. Пра гэта сёння пасля дакладу Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку расказаў старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Леанід Заяц.
Удзельнікамі «Мебелаін марафону» ў Магілёве стануць спартсмены з пяці краін
Удзельнікамі традыцыйнага «Мебелаін марафону», які пройдзе ў Магілёве 6 кастрычніка, стануць спартсмены з пяці краін. Заяўкі ўжо падалі прадстаўнікі Беларусі, Літвы, Латвіі, Украіны і Расіі. Спартыўнае свята пройдзе ў самым цэнтры горада – на плошчы Славы. Яго ўдзельнікі прабягуць па найпрыгажэйшых мясцинах Магілёва. Свята ўнікальнае для нашай краіны спалучэннем спартыўнага і культурнага складнікаў праграмы – мерапрыемства не абмяжоўваецца толькі спартыўнымі забегамі, а ўключае яшчэ і шырокую забаўляльную частку.
У Магілёўскай вобласці з сённяшняга дня пачнуць уключаць ацяпленне на аб’ектах сацыяльнай сферы
У адпаведнасці з распараджэннем Магілёўскага аблвыканкама 114-р ад 23.09.2019 г. «Аб уключэнні сістэм ацяплення асобных спажыўцоў» з 23 верасня пачынаюць уключаць ацяпленне на аб’ектах сацыяльнай сферы рэгіёна. Пра гэта паведаміў начальнік аддзела энергетыкі і паліва камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Дзмітрый Смірноў.