Леанід Заяц: прыцягнутыя ў Магілёўскую вобласць інвестыцыі – вынік карпатлівай працы па наладжванні партнёрскіх адносін, заснаваных на даверы і ўзаемаразуменні
Прыцягнутыя ў Магілёўскую вобласць інвестыцыі – вынік карпатлівай папярэдняй работы па наладжванні партнёрскіх, сяброўскіх адносінаў, заснаваных на даверы і ўзаемаразуменні. На гэта звярнуў увагу сёння, адкрываючы XI Міжнародны інвестыцыйны форум «Млын поспеху», старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц.
На «Млыне поспеху» ўзнагародзілі прадпрыемствы рэгіёну за ўстойлівае развіццё ў Магілёўскай вобласці
На пленарным пасяджэнні XI Міжнароднага інвестыцыйнага форуму «Млын поспеху» адбылася цырымонія ўзнагароджання прадпрыемстваў за ўстойлівае развіццё ў Магілёўскай вобласці, перадае карэспандэнт сайта. Сімвалы форуму з рук старшыні аблвыканкама Леаніда Зайца атрымалі адкрытае акцыянернае таварыства «Магілёўскі завод ліфтавага машынабудавання», замежныя таварыствы з абмежаванай адказнасцю «ВМГ Індустры» і «Дахавы завод ТэхнаНІКОЛЬ».
Спартакіяда работнікаў АПК збярэ на Слаўгарадчыне каля 800 удзельнікаў
Каля 800 удзельнікаў збярэ абласная летняя спартакіяда сярод сельскіх раёнаў, аб'яднанняў, прадпрыемстваў і арганізацый аграпрамысловага комплексу рэгіёну. Спартыўнае мерапрыемства пройдзе на Слаўгарадчыне 28-29 чэрвеня, распавялі карэспандэнту сайта ў Магілёўскім абласным камітэце Беларускага прафсаюза работнікаў АПК. Зборныя дружыны на спаборніцтвы выставяць ўсе раёны, а таксама найбуйнейшыя сельскагаспадарчыя арганізацыі Прыдняпроўскага краю. Двухдзённая праграма будзе насычанай і прадугледжвае розныя спаборніцтвы.
Вытворчасць поліэфірнага валакна «Магілёўхімвалакна» выйдзе на праектную магутнасць да канца года
Новая вытворчасць (уведзена ў строй у снежні 2018 года) па выпуску поліэфірнага валакна ААТ «Магілёўхімвалакно» выйдзе на праектную магутнасць да канца 2019 года. Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар прадпрыемства Пётр Руднік.
Спецыяльнай прэміяй Магілёўскага аблвыканкама ў сацыяльнай сферы адзначылі 50 прадстаўнікоў моладзі рэгіёна
Спецыяльнай прэміяй Магілёўскага аблвыканкама ў сацыяльнай сферы адзначылі 50 прадстаўнікоў моладзі. Цырымонія ўзнагароджання адбылася сёння ў канферэнц-зале аблвыканкама.
Бабруйчанка Надзея Макарчанка ў складзе экіпажа каноэ-двойкі заваявала серабро на II Еўрапейскіх гульнях
Бабруйчанка Надзея Макарчанка і прадстаўніца Міншчыны Вольга Клімава сталі сярэбранымі прызёрамі II Еўрапейскіх гульняў у веславанні на каноэ на дыстанцыі 500 м.
Юбілейны медаль у гонар 75-годдзя вызвалення Беларусі ўручыў старшыня Магаблвыканкама Леанід Заяц ветэрану Івану Бацанкову
Юбилейную медаль «75 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков» вручил сегодня председатель Могилевского облисполкома Леонид Заяц инвалиду Великой Отечественной войны Ивану Бацанкову. С высокой наградой его также поздравили помощник Президента Республики Беларусь - инспектор по Могилевской области Михаил Русый и военный комиссар Военного комиссариата Могилевской области Александр Горошкин.
Памятны знак спаленай вёсцы Гоенка адкрылі ў Круглянскім раёне
У Круглянскім раёне ўстанавілі памятны знак спаленай у гады Вялікай Айчыннай вайны вёсцы Гоенка. Раней тут у памяць аб 68 загінулых мірных жыхарах стаяў абеліск. Фонд міру прафінансаваў яго замену на зусім новы. Устаноўку і добраўпарадкаванне тэрыторыі зрабілі сіламі Цяцерынскага сельвыканкама.
Прэм’еру спектакля «Любоўныя лісты» рыхтуе Магілёўскі абласны драматычны тэатр
Спектакль «Любоўныя лісты» рыхтуе Магілёўскі абласны драматычны тэатр. Прэм’ерныя паказы запланаваны на 24-25 ліпеня, паведамілі ў адміністрацыі ўстановы культуры. Пастаноўку паводле п’есы Альберта Гурнея будзе ставіць малады рэжысёр, студэнтка 5 курса расійскага дзяржаўнага інстытута сцэнічных мастацтваў (Санкт-Пецярбург) Каміля Хусаінава. Дзяўчына добра знаёмая магілёўскаму гледачу. У нашым тэатры яна паставіла спектакль «Жоўты пясочак», а таксама ўдзельнічала ў працы над камедыяй «Тры прыгажуні».
ЦТ па гісторыі Беларусі ў Магілёўскай вобласці мае намер здаваць больш за 2,1 тыс. чалавек
Сёння ў Беларусі пройдзе цэнтралізаванае тэставанне па гісторыі Беларусі. У Магілёўскай вобласці на ЦТ па гэтым прадмеце зарэгістравалася больш за 2,1 тыс. чалавек, паведаміў начальнік рэгіянальнага цэнтра тэставання Беларуска-Расійскага ўніверсітэта Аляксандр Даўгалёў.
Удзельнікі II Еўрапейскіх гульняў сёння разыграюць 24 камплекты ўзнагарод
На II Еўрапейскіх гульнях у Мінску сёння будуць разыграны 24 камплекты ўзнагарод у шасці відах спорту. Больш за ўсё медалёў знойдуць сваіх уладальнікаў на вяслярным канале ў Заслаўі: весляры на байдарках і каноэ вызначаць мацнейшых у 11 намінацыях. Як заўсёды, падапечныя галоўнага трэнера зборнай Беларусі Уладзіміра Шантаровіча маюць намер парадаваць балельшчыкаў высокімі рэзультатамі. Першыя 4 камплекты ўзнагарод на веладроме «Мінск-Арэны» разыграюць удзельнікі спаборніцтваў па трэкавых велагонках. Старт будзе дадзены ў 15.00.
Беларусы 26 чэрвеня заваявалі 4 узнагароды на II Еўрапейскіх гульнях, адна з іх залатая
Чарговы дзень II Еўрапейскіх гульняў прынёс беларускім спартсменам 4 узнагароды, з якіх адна вышэйшай пробы.
Шведска-беларускі праект па ўдасканаленні дзейнасці дзяржаўнай службы занятасці плануюць рэалізаваць у Магілёўскай вобласці
Шведска-беларускі праект «Удасканаленне дзейнасці дзяржаўнай службы занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь» плануюць рэалізаваць у Магілёўскай вобласці. Перспектывы супрацоўніцтва ў гэтым напрамку абмеркавалі сёння на сустрэчы старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама Святлана Тарасенка і прадстаўнік міжнароднага аддзела шведскай дзяржаўнай службы занятасці Пер Ліндберг.
Цырымонія ўзнагароджання маладых людзей рэгіёна спецыяльнай прэміяй аблвыканкама ў сацыяльнай сферы адбудзецца 27 чэрвеня ў Магілёве
Спецыяльнай прэміяй Магілёўскага аблвыканкама ў сацыяльнай сферы ўзнагароджана 50 маладых прадстаўнікоў устаноў адукацыі, культуры, спорту, турызму, сацыяльнай абароны, сродкаў масавай інфармацыі. Пра гэта паведамілі ў Галоўным упраўленні ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама.
Тэлеверсію канцэрта-рэканструкцыі гістарычных падзей «Салдатамі былі ўсе ...» пакажа «“Беларусь 4” Магілёў» 29 і 30 чэрвеня
Тэлеканал «“Беларусь 4” Магілёў» у выхадныя пакажа тэлеверсію рэканструкцыі, якая адбудзецца ў Магілёве 28 чэрвеня ў раёне гандлёвага цэнтры «Е-сіці» (вул. Гагарына, 79).
Аператары сувязі да 75-годдзя вызвалення Беларусі праводзяць акцыі для ветэранаў
Аператары сувязі да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў праводзяць акцыі для ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, паведамілі ў Міністэрстве сувязі. «Белтэлекам» з 1 па 5 ліпеня робіць бясплатнымі тэлефонныя размовы ўнутры Беларусі (за выключэннем званкоў на мабільны і платныя інфаслужбы) для ўдзельнікаў вайны з дамашніх тэлефонаў, у аддзяленнях паштовай сувязі і з пэўных тэлефонаў шпіталяў. Удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны таксама прадаставяць магчымасць міжнародных званкоў па сэрвісных тэлефонных картках, якія будуць уручаны напярэдадні святочнай даты.
У Магілёўскай вобласці абновяць парк школьных аўтобусаў
У Магілёўскай вобласці абновяць парк школьных аўтобусаў. Сёлета плануюць закупіць 24 новыя машыны, паведамілі ў галоўным упраўленні па адукацыі аблвыканкама. У Бялыніцкім і Магілёўскім раёнах чакаюць па тры аўтобусы. У Бабруйскім, Асіповіцкім, Кіраўскім і Шклоўскім – па два. У некаторых раёнах сёлета з’явіцца па адной новай машыне. У прыватнасці, яны паступяць у Быхаўскі, Горацкі, Глускі, Клічаўскі, Касцюковіцкі, Краснапольскі і іншыя раёны.
Прэм’ерай спектакля «Дзядзечкаў сон» завершыць тэатральны сезон Магілёўскі абласны драматычны тэатр
Магілёўскі абласны драматычны тэатр да закрыцця тэатральнага сезона рыхтуе спектакль «Дзядзечкаў сон» паводле аднайменнай аповесці Фёдара Дастаеўскага. Прэм’ерныя паказы запланаваныя на 30-31 ліпеня, паведамілі ў адміністрацыі ўстановы культуры. Над трагікамедыяй працуе рэжысёр-пастаноўшчык і мастак-пастаноўшчык Міхаіл Лашыцкі. Апошні добра вядомы Магілёўскаму гледачу па спектаклях «Рамантыкі», «Снежная каралева», «Па шчупаковым загадзе», «Казка пра каралеву, прынцэсу, рыцара і пачвару» і інш.
На ІІ Еўрапейскіх гульнях у Мінску сёння будуць разыграны 16 камплектаў узнагарод
У шосты дзень ІІ Еўрапейскіх гульняў у Мінску будуць разыграны 16 камплектаў узнагарод у пяці відах спорту. Галоўныя медальныя надзеі беларускіх балельшчыкаў сёння звязаны з турнірам па веславанні на байдарках і каноэ. Беларусы з'яўляюцца аднымі з галоўных фаварытаў на ўсіх топ-спаборніцтвах у гэтым відзе спорту. Сёння на вяслярным канале ў Заслаўі будуць разыграны 5 медальных камплектаў. Старт фінальных заездаў у 10.00.
Герб Глуска будзе аформлены ў выглядзе кветкавай клумбы
Цэнтральны парк у Глуску 26 чэрвеня ўпрыгожыць 21 дэкаратыўная клумба і кветкавая кампазіцыя. Такі незвычайны падарунак жыхарам райцэнтра паднясуць удзельнікі абласнога конкурсу прафмайстэрства «Магілёўскі майстар-2019» па прафесіі рабочы зялёнага будаўніцтва. Пра гэта расказаў прадстаўнік з боку арганізатараў конкурсу, старшыня абкама прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў Уладзімір Куляшоў.
У Мсціславе пачаліся работы па кансервацыі езуіцкага касцёла
У Мсціславе пачаліся работы па кансервацыі езуіцкага касцёла, помніка архітэктуры XVIII стагоддзя. Будаўнікі дэмантуюць стары дах, умацоўваюць і аднаўляюць асноўныя канструкцыі. Каменны езуіцкі касцёл Св. Міхаіла Архангела – адна з галоўных славутасцей Мсціслава. Будаўніцтва пачалося ў 1730 годзе пры падтрымцы караля Жыгімонта III, завяршылася ў 1748 годзе. Менш чым праз стагоддзе касцёл перарабілі праваслаўным вернікам. У апошнія гады ён стаяў пустым.
Бабруйскае прадпрыемства па перавозцы пасажыраў недаплаціла ў бюджэт Br 85 тыс. падаткаў
Бабруйскі міжраённым аддзел упраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці падчас праверкі фінансава-гаспадарчай дзейнасці аднаго з таварыстваў з абмежаванай адказнасцю Бабруйска выявіў факты ўхілення ад выплаты падаткаў, паведаміў афіцыйны прадстаўнік УДФР КДК па Магілёўскай вобласці Сяргей Салаўёў.
Палату кароткатэрміновага знаходжання адкрыюць у Магілёўскай бальніцы ХМП
Палату кароткатэрміновага знаходжання адкрыюць у Магілёўскай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі напярэдадні Дня горада. Пра гэта паведаміў галоўны ўрач Магілёўскай цэнтральнай паліклінікі Аляксандр Басенка.
Выступленні беларускіх атлетаў на II Еўрапейскіх гульнях выклікаюць гонар за краіну – магіляўчанін
Вынікі, якія паказваюць беларускія атлеты на II Еўрапейскіх гульнях, выклікаюць гонар за краіну. Такое меркаванне выказаў пенсіянер з Магілёва Уладзімір Скальзкоў.
Схема руху і паркоўкі транспарту падчас правядзення свята «Александрыя збірае сяброў»
Традыцыйнае свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») пройдзе ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна 6-7 ліпеня. З праграмай асноўных мерапрыемстваў можна азнаёміцца па спасылцы.
На 47,5% бюджэт вобласці сфарміраваны плацельшчыкамі Магілёва
У студзені-маі 2019 года на 47,5% бюджэт вобласці сфарміраваны плацельшчыкамі Магілёва. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтр інспекцыі МПЗ Магілёўскай вобласці. Найбуйнейшымі плацельшчыкамі горада на Дняпры сталі: РУП «Магілёўэнерга», Магілёўскі філіял РУП «Белтэлекам», ААТ «Магілёўскі завод ліфтавага машынабудавання», філіял ТАА «Еўрагандаль» у Магілёве, СЗАТ «Магілёўскі вагонабудаўнічы завод». Доля іх паступленняў у бюджэце абласнога цэнтра склала 24,3%, або Br 60,3 млн.
За студзень-май 2019 года суб’екты малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Магілёўскай вобласці заплацілі ў бюджэт Br 188,2 млн.
За студзень-май 2019 года суб’екты малога і сярэдняга бізнесу Магілёўскай вобласці заплацілі ў бюджэт Br 188,2 млн., або 36% ад агульных паступленняў. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтр інспекцыі МПЗ рэгіёна. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года фінансавыя ўліванні павялічыліся на 22,6%, або Br 34,7 млн. у фактычным вылічэнні. Рост паступленняў ад арганізацый склаў 24,5% (Br 32,4 млн.), ад індывідуальных прадпрымальнікаў – 10,5% (Br 2,3 млн.).
Свята нацыянальных культур пройдзе да Дня горада ў Магілёве
Свята нацыянальных культур пройдзе 29 чэрвеня ў Магілёве да Дня горада, паведамілі ў гарвыканкаме. Маштабнае дзейства разгорнецца на пешаходнай вуліцы Ленінскай, у якім прымуць удзел прадстаўнікі 7 дыяспар: украінскай, азербайджанскай, рускай, яўрэйскай, польскай, грузінскай і армянскай. Кожная аформіць сваю тэматычную пляцоўку, дзе будуць гучаць шмат песень, музыкі, прадстаўлены нацыянальныя танцы, працаваць выставы карцін, кніг, прадметаў побыту, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Інвестыцыйны форум «Млын поспеху» збярэ ў Магілёве каля 500 удзельнікаў з 20 краін
XI Міжнародны інвестыцыйны форум «Млын поспеху» пройдзе ў Магілёве 28-29 чэрвеня. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні інвестыцыйнай і інавацыйнай дзейнасці камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама.
Беларусы змогуць без візы наведваць ААЭ
У Міністэрстве замежных спраў і міжнароднага супрацоўніцтва Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў адбылася цырымонія падпісання пратакола аб унясенні змяненняў у міжурадавае пагадненне паміж Беларуссю і ААЭ аб узаемнай адмене віз для ўладальнікаў дыпламатычных, службовых і спецыяльных пашпартоў. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага МЗС.