У Палацы культуры вобласці 15 сакавіка адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння пашпартоў. У святочнай абстаноўцы старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка ўручыў пашпарты дваццаці пяці выдатнікам вучобы, удзельнікам навукова-практычных канферэнцый, пераможцам і прызёрам рэспубліканскіх спаборніцтваў, фестываляў, конкурсаў, прадметных алімпіяд з усяго рэгіёна. Пасля чаго маладыя людзі прынялі ўдзел у патрыятычнай акцыі «Мы памятаем!»
Фота Галіны Гаўрыловіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая