У першы дзень міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форума «М.@rt.Контакт – 2022» на сцэне Магілёўскага драмтэатра адбыўся паказ спектакля «Фальшывая нота» мінскага Тэатра-студыі кінаакцёра. Гэта псіхалагічная драма з элементамі дэтэктыва, якая закранае невырашальныя пытанні маралі, асабістага выбару і маральнай адказнасці чалавека за свае ўчынкі. У 2021 годзе спектакль стаў лаўрэатам VI Рэспубліканскага конкурсу тэатральнага мастацтва «Нацыянальная тэатральная прэмія Беларусі» ў намінацыі «Найлепшы спектакль драмы».
Фота Галіны Гаўрыловіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая