30 красавіка ўдзельнікаў абласнога маладзёжнага патрыятычнага праекта «Дарогамі памяці і славы» сустрэла гасцінная Дрыбінская зямля. Госці ўсклалі кветкі на алеі Славы і да брацкай магілы, а таксама высадзілі дрэвы ў парку Памяці і Славы. Уражаннямі і эмоцыямі апошніх 5 дзён праекта маладыя людзі падзяліліся са старшынёй Магілёўскага аблвыканкама Анатолем Ісачанкам. Душэўны і шчыры дыялог прайшоў у нефармальнай абстаноўцы ля вогнішча.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая