У Магілёве адбылося пасяджэнне абласнога выканаўчага камітэта. У ходзе выканкама абмяркоўваліся два асноўныя пытанні: аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця і выкананні бюджэту вобласці за I квартал гэтага года і аб рэалізацыі дзяржаўнай кадравай палітыкі структурнымі падраздзяленнямі аблвыканкама па забеспячэнні кваліфікаванымі кадрамі арганізацый адпаведных галін. Падчас нарады старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Анатоль Ісачанка прадставіў нядаўна зацверджанага намесніка Генадзя Дзенгалёва (пытанні будаўніцтва і ЖКГ).
Фота Галіны Гаўрыловіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая