Сустрэча старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоля Ісачанкі з маладымі спецыялістамі рэгіёна прайшла сёння ў Палацы культуры вобласці. У ходзе палілогу кіраўнік Прыдняпроўскага краю адказаў на пытанні моладзі і паўдзельнічаў у абмеркаванні новых праектаў. Сюрпрызам для маладых людзей сталі памятныя падарункі ад Анатоля Ісачанкі. У сваю чаргу моладзь падарыла кіраўніку рэгіёна ёлачныя шары з пажаданнямі.
Фота Галіны Гаўрыловіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая