У Магілёўскім дзяржаўным каледжы мастацтваў у межах рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці» адбыўся «Вялікі Навагодні канцэрт». Праграму чароўнага настрою гасцям свята дарылі студэнты навучальнай установы. У пачатку мерапрыемства памочнік Прэзідэнта – інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк – уручыў выкладчыку Леаніду Карыткіну Ганаровую грамату Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а таксама пасведчанне спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі студэнтцы 3-га курса Дар’і Дзянісавай. Таксама заслужанай узнагароды – Падзячнага ліста Магілёўскага аблвыканкама – удастоены Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў. Узнагароду з рук намесніка старшыні абласнога камітэта Валерыя Малашкі прымаў дырэктар Аляксандр Жыгуноў.
Фота Галіны Гаўрыловіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая