Навагодняе дабрачыннае свята сабрала сёння ў Магілёўскім абласным цэнтры творчасці каля 600 хлопчыкаў і дзяўчынак з усяго рэгіёна. У ліку запрошаных дзеці-сіроты, дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, дзеці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія вучацца ў цэнтрах карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. У мерапрыемстве прыняў удзел намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка. Дарэчы, свята адбылося ў межах правядзення рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці» і абласнога дабрачыннага марафону «Сагрэем дзіцячыя сэрцы».
Фота Галіны Гаўрыловіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая