Калегія камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама прайшла ў Магілёве 10 лютага. У пасяджэнні прынялі ўдзел намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Марына Арцёменка, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк, старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык, намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка і інш. З дакладам аб выніках 2022 года і задачах на бягучы год выступіла старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама Святлана Тарасенка. Лепшыя работнікі сферы сацыяльнага абслугоўвання былі адзначаны заслужанымі ўзнагародамі.
Фота Галіны Гаўрыловіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая