Семінар па пытаннях практычнага прымянення Закона Рэспублікі Беларусь ад 13.12.2022 № 227-З «Аб урэгуляванні неплацежаздольнасці» прайшоў сёння ў Доме Саветаў пры ўдзеле старшыні камітэта эканомікі аблвыканкама Дзмітрыя Мудрагелава. Мадэратарамі семінара выступілі намеснік старшыні эканамічнага суда Магілёўскай вобласці Уладзімір Трамбачоў, суддзі эканамічнага суда Магілёўскай вобласці Андрэй Полаўцаў і Марына Лапцёнак. У ходзе палілогу разглядаліся такія тэмы, як «Ідэалогія Закона Рэспублікі Беларусь «Аб урэгуляванні неплацежаздольнасці», «Падача заявы даўжніка аб неплацежаздольнасці і банкруцтве», «Заява крэдытора аб банкруцтве даўжніка. Спрэчкі аб прызнанні несапраўдным рашэння сходу (камітэта) крэдытораў і аб патрабаванні» і інш.
Фота Галіны Гаўрыловіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая