Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка правёў сёння
рабочае пасяджэнне па тэме падрыхтоўкі да маючых адбыцца абласных «Дажынак». У сустрэчы прынялі ўдзел памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці
Леанід Мартынюк, а таксама кіраўнікі і намеснікі начальнікаў усіх упраўленняў і камітэтаў аблвыканкама. Як анансавалася раней, рэгіянальны фестываль працаўнікоў сяла ў 2024 годзе пройдзе ў Клімавічах.