Вынікі працы камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама, дзяржаўных органаў і ўстаноў, якія ўваходзяць у сістэму камітэта за мінулы год і задачы на бягучы абмеркавалі падчас абласной калегіі. У пасяджэнні прынялі ўдзел намеснік міністра па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Марына Арцёменка, старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык, намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка. З падрабязным дакладам перад аўдыторыяй выступіла старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама Марыя Шапнеўская. Лепшыя работнікі сферы сацыяльнага абслугоўвання былі адзначаны заслужанымі ўзнагародамі.
Фота Галіны Гаўрыловіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая