Калегія галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама прайшла 31 студзеня пры ўдзеле міністра інфармацыі Уладзіміра Пярцова. У пасяджэнні таксама прынялі ўдзел начальнік галоўнага ўпраўлення інфармацыйнай палітыкі і грамадскага развіцця Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Таццяна Шэндзік, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык, намеснік старшыні аблвыканкама Валерый Малашка. Перад пачаткам мерапрыемства ў фае Палаца культуры вобласці працавала тэматычная выстава.
Фота Галіны Гаўрыловіч