Справаздачна-выбарная канферэнцыя абласной арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускі Саюз журналістаў» прайшла ў Магілёве пры ўдзеле першага намесніка Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Андрэя Кунцэвіча і старшыні Праўлення ГА «Беларускі Саюз журналістаў» Андрэя Крывашэева. Адным з асноўных пытанняў сустрэчы было абранне старшыні Магілёўскай абласной арганізацыі ГА «Беларускі Саюз журналістаў». Гэтую пасаду заняла дырэктар Тэлерадыёкампаніі «Магілёў» Таццяна Ларына. Прыемным фіналам для прысутных стала ўзнагароджанне пераможцаў штогадовага абласнога конкурсу сярод журналістаў дзяржаўных СМІ Магілёўскай вобласці па выніках працы ў 2023 годзе. За шматгадовую і добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі Падзяка Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь аб'яўлена галоўнаму рэдактару газеты «Магілёўскія ведамасці» камунальнага выдавецкага унітарнага прадпрыемства «Інфармацыйнае агенцтва «Магілёўскія ведамасці». Таксама былі ўручаны граматы ад Магілёўскага аблвыканкама і Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў.
Фота Галіны Гаўрыловіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая