Магілёў прымаў XVIII фестываль «Моладзь - за Саюзную дзяржаву». І ўчора, 7 верасня, на галоўнай сцэне абласнога цэнтру назвалі пераможцаў творчага спаборніцтва. Фестываль праводзіўся ў дзвюх намінацыях: харэаграфія і вакал. У Магілёве сабраліся творчыя калектывы і выканаўцы з усіх абласцей Беларусі і 20 рэгіёнаў Расіі. На працягу трох дзён яны знаёміліся, размаўлялі, здзіўлялі адзін аднаго сваёй творчасцю, дзяліліся вопытам, насычаліся ўражаннямі і эмоцыямі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая