У суботу ў Бялынічах прайшоў футбольны матч Другой лігі чэмпіянату Беларусі паміж камандамі ФК Друць (Бялынічы) - ФК Тарпеда-БЕЛАЗ (Жодзіна), дзе госці атрымалі перамогу з лікам 2:1. У пачатку гульні ў парку культуры і адпачынку «Ліпавы гай» працаваў інтэрактыўная пляцоўка МНС «Сакрэты бяспекі», на сцэне амфітэатра адбылося выступленне дыпламант «Песні года Беларусі» Івана Зданюка. У фан зоне для юных балельшчыкаў прайшоў розыгрыш прызоў ад магілёўскага блогера Вані Трэнера. Пасля заканчэння матча ўдзельнікі конкурсу плакатаў і малюнкаў у падтрымку футбольнага клуба «Друць» атрымалі памятныя падарункі ад футбалістаў.
Фота Галіны Гаўрыловіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая