RU BY EN 中文
Instagram

Рэспубліканскі семінар кіраўнікоў музеяў устаноў адукацыі

Рэспубліканскі семінар кіраўнікоў музеяў устаноў адукацыі «Эфектыўныя падыходы ў арганізацыі музейнай дзейнасці ва ўстановах адукацыі».

26 і 27 лістапада ў Магілёўскай вобласці адбудзецца рэспубліканскі семінар кіраўнікоў музеяў устаноў адукацыі «Эфектыўныя падыходы ў арганізацыі музейнай дзейнасці ва ўстановах адукацыі». У рэспубліканскім семінары плануецца ўдзел прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання, работнікаў музеяў сістэмы Міністэрства культуры, каардынатараў музейнай работы і кіраўнікоў музеяў устаноў адукацыі з усіх рэгіёнаў краіны.

Мэта семінара - трансляцыя эфектыўных форм і метадаў работы кіраўнікоў музеяў устаноў адукацыі па духоўным, культурным і патрыятычным выхаванні навучэнцаў, прэзентацыя станоўчага вопыту музейнай дзейнасці ўстаноў адукацыі Магілёўскай вобласці.

26 лістапада ў 11.30 у канферэнц-зале музея Славы Магілёўшчыны адбудзецца пленарнае паседжанне, дзе будуць разгледжаныя актуальныя пытанні ў рэалізацыі музейнай педагогікі.

У 15.50 удзельнікі пазнаёмяцца з дзейнасцю музейна-патрыятычнай прасторы ДУА «Магілёўскае абласное кадэцкае вучылішча імя Героя Савецкага Саюза Яўгена Нікалаенка».

27 лістапада ўдзельнікі рэспубліканскага семінара адправяцца ў горад Шклоў, дзе ім будзе прадстаўлены эфектыўны досвед працы лепшых музеяў устаноў адукацыі Шклоўскага раёна.

У 11.00 запланавана экскурсійна-прэзентацыйная праграма народнага гісторыка-краязнаўчага музея ДУА «Александрыйская сярэдняя школа Шклоўскага раёна».

Рэд.

Дата проведения: 
!start-дата(ы) да !end-дата(ы)