RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Аб прызначэнні сямейнага капіталу

З 1 студзеня 2015 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 09.12.2014 № 572 «Аб дадатковы мерах дзяржаўнай падтрымкі сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей» (далей – Указ) уведзена дадатковая мера дзяржаўнай падтрымкі сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей, – сямейны капітал у памеры 10 000 даляраў ЗША (пры нараджэнні, усынаўленні (удачарэнні) трэцяга або наступных дзяцей).

Права на прызначэнне сямейнага капіталу маюць грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь: маці (мачаха) у поўнай сям’і, бацька ў няпоўнай сям’і, усынавіцель (удачарыцель) пры нараджэнні, усынаўленні (удачарэнні) трэцяга або наступных дзяцей у перыяд з 01.01.2015 да 31.12.2019 уключна, калі з улікам народжанага, усыноўленага (удачароннага) дзіцяці (дзяцей) у сям’і выхоўваюцца не менш за трое дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў.

Дата нараджэння ўсыноўленага (удачароннага) дзіцяці (дзяцей) павінна быць не раней за 01.01.2015.

Вызначана, што за прызначэннем сямейнага капіталу сям’я мае права звярнуцца ў мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы ў адпаведнасці з рэгістрацыяй па месцы жыхарства на працягу 6 месяцаў з дня нараджэння, усынаўлення (удачарэння) трэцяга або наступных дзяцей.

Склад сям’і вызначаецца на дату нараджэння, усынаўлення (удачарэння) трэцяга або наступных дзяцей, пры нараджэнні, усынаўленні (удачарэнні) якіх сям’я набыла права на прызначэнне сямейнага капіталу.

Аб прынятым рашэнні грамадзянін, які падаў заяву аб прызначэнні сямейнага капіталу, паведамляецца на працягу пяці дзён з дня яго прыняцця. Для гэтага грамадзяніну накіроўваецца паведамленне аб прынятым рашэнні, а копія рашэння выдаецца пры звароце грамадзяніна асабіста ці праз свайго прадстаўніка.

Сям’я можа рэалізаваць права на прызначэнне сямейнага капіталу адзін раз.

Для залічэння сродкаў сямейнага капіталу грамадзяніну, якому ён прызначаны, неабходна адкрыць дэпазітны рахунак «Сямейны капітал» у падраздзяленні ААТ «ААБ Беларусбанк» па месцы прызначэння сямейнага капіталу.

Зварот за адкрыццём дэпазітнага рахунку павінен быць не пазней за 6 месяцаў з даты прыняцця рашэння аб прызначэнні сямейнага капіталу.

Сямейны капітал (з улікам налічаных працэнтаў) прадастаўляецца сем’ям для выкарыстання ў Беларусі ў поўным аб’ёме альбо па частках у безнаяўным парадку.

Устаноўлены 5 напрамкаў выкарыстання сродкаў сямейнага капіталу: паляпшэнне жыллёвых умоў, атрыманне адукацыі, атрыманне паслуг у сферы сацыяльнага абслугоўвання і аховы здароўя, фарміраванне назапашвальнай (дадатковай) пенсіі маці (мачахі) у поўнай сям’і, аднаго з бацькоў у няпоўнай сям’і.

Пры гэтым права на распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу на названыя мэты прадастаўляецца па заканчэнні 18 гадоў з даты нараджэння дзіцяці, у сувязі з нараджэннем, усынаўленнем (удачарэннем) якога сям’я набыла права на прызначэнне сямейнага капіталу.

Датэрмінова сродкі сямейнага капіталу могуць быць выкарыстаны толькі на атрыманне членам (членамі) сям’і платных медыцынскіх паслуг арганізацый аховы здароўя ў парадку і па пераліку, што вызначаюцца Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.