Выплата дапамогі ажыццяўляецца на працягу 1 рабочага дня з дня падачы заявы, а ў выпадку запыту дакументаў і (або) звестак ад іншых дзяржаўных органаў, іншых арганізацый – 1 месяц.
Юрыдычным асобам, якія ўзялі на сябе арганізацыю пахавання, а таксама грамадзянам, якія атрымалі гарантаваны пералік паслуг па пахаванні, дапамога (матэрыяльная дапамога) не выплачваецца.
Зварот па дапамогу (матэрыяльную дапамогу) на пахаванне можа ажыццяўляцца на працягу 6 месяцаў пасля ўзнікнення права на яго.
Дапамога выплачваецца ў памеры заработнай платы работнікаў у рэспубліцы за пазамінулы месяц адносна месяца наступлення смерці.
Дапамога на пахаванне памерлага інваліда Вялікай Айчыннай вайны і атрымальніка пенсіі за асаблівыя заслугі выплачваецца ў памеры двухмесячнай сумы прызначанай яму пенсіі, але не менш за сярэднюю заработную плату работнікаў у рэспубліцы за пазамінулы месяц адносна месяца наступлення смерці.
Памер дапамогі вызначаецца на дзень смерці, а ў выпадках, калі па прычыне доўгага вышуку памерлага пахаванне адбывалася пазней за ўстаноўлены дзень смерці, – на дзень пахавання, на падставе дакументаў, якія пацвярджаюць гэты факт.