Ток-шоу «Меркаванні» адбылося 25 студзеня ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова. У дыскусіі, прымеркаванай да Дня студэнта, прынялі ўдзел навучэнцы ВНУ рэгіёна і старшыня абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Харытончык. Ён расказаў студэнтам аб структуры Саветаў дэпутатаў і асноўных напрамках іх дзейнасці. Хлопцы і дзяўчаты ў сваю чаргу падзяліліся сваімі дасягненнямі, таксама іх цікавілі перспектывы развіцця беларускай навукі. Завяршылася ток-шоу акцыяй «Дзякую».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая