Выстава да 30-годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістана адкрылася 30 студзеня ў Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі імя Е. Р. Раманава. Экспазіцыя пад назвай «Мы назаўжды для ўсіх – «афганцы» аб’яднала матэрыялы, прадстаўленыя абласной і гарадской арганізацыямі ГА «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане», Віцебскім гарадскім музеем воінаў-інтэрнацыяналістаў, Шклоўскім раённым гісторыка-краязнаўчым музеем, Магілёўскім дзяржаўным прафесійным агралесатэхнічным каледжам імя К. П. Арлоўскага, а таксама воінамі-інтэрнацыяналістамі, фотакарэспандэнтам БелТА Алегам Фойніцкім і фотамастаком Міронам Шчудло. Выстава будзе працаваць да 14 красавіка.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая