Максімальны памер крэдыту – да 2000 базавых велічынь.
Валюта крэдыту – беларускія рублі.
Працэнтная стаўка – 5% гадавых.
Тэрмін крэдытавання – да 7 гадоў, з прадастаўленнем адтэрміноўкі пагашэння асноўнага доўгу на тэрмін не больш за 12 месяцаў з моманту заключэння крэдытнага дагавора.
Тэрмін прадастаўлення крэдыту – не больш за 12 месяцаў з дня заключэння крэдытнага дагавора.
Форма і спосаб прадастаўлення – неаднаўляльная крэдытная лінія.
Пагашэнне асноўнага доўгу штомесяц роўнымі долямі.
Пагашэнне працэнтаў па крэдыце – штомесяц, у суме, разлічанай зыходзячы з фактычнага штодзённага астатку запазычанасці па крэдыце.
Парадак прадастаўлення крэдыту ў безнаяўнай форме шляхам пералічэння грашовых сродкаў:
– на рахункі трэціх асоб на аплату прадастаўленых разліковых дакументаў;
– на бягучы рахунак, да якога выпушчаная банкаўская плацежная картка ААТ «Белаграпрамбанк» без права зняцця наяўных грашовых сродкаў.
Патрабаванні да крэдытаатрымальніка (паручыцеляў):
Забеспячэнне – няўстойка (пры запытанай суме крэдыту да 500 базавых велічынь, устаноўленых на дату падачы дакументаў), паручальніцтва і/або заклад маёмасці.
Рэалізацыя праекта з дапамогай крэдытнай падтрымкі ААТ «Белаграпрамбанк» ажыццяўляецца ў 3 этапы:
1-ы этап – ацэнка эфектыўнасці праекта рабочай групай, вынікам якой з’яўляецца адпаведнае заключэнне аб эфектыўнасці (неэфектыўнасці) праекта (далей –заключэнне рабочай групы);
2-і этап – разгляд раённым выканаўчым камітэтам станоўчага заключэння рабочай групы;
3-і этап – разгляд ААТ «Белаграпрамбанк» пытання аб магчымасці прадастаўлення крэдыту суб’екту аграэкатурызму пры наяўнасці станоўчага заключэння раённага выканаўчага камітэта.
Інфармацыя аб неабходных дакументах па крэдытаванні размешчана на сайце ААТ «Белаграпрамбанк».