Гуманітарны праект УАЗ «Глуская ЦРБ» шукае спонсараў.
|
|
|
|
|
|
|
|
5. Задачы, запланаваныя да выканання ў межах рэалізацыі праекта: * максімальны ахоп насельніцтва Глускага раёна дыспансернымі аглядамі; * арганізацыя і ўкараненне скрынінгавых праграм; * зніжэнне смяротнасці ад хвароб сістэмы кровазвароту; * зніжэнне смяротнасці асоб працаздольнага ўзросту; * зніжэнне захворванняў на злаякасныя новаўтварэнні і смяротнасці ад іх; * павышэнне якасці і даступнасці медыцынскай дапамогі насельніцтву Глускага раёна. |
|
|
|
– абследаванне насельніцтва з выкананнем усіх неабходных лабараторных і інструментальных метадаў даследаванняў (у тым ліку агульнаклінічныя аналізы, электракардыяграфія і іншыя інструментальныя даследаванні); – павышэнне даступнасці лабараторных даследаванняў, павелічэнне колькасці абследаваных асоб, забеспячэнне своечасовасці абследавання; – правядзенне электракардыяграфічных даследаванняў на фельчарска-акушэрскіх пунктах з мэтай своечасовага выяўлення хвароб сістэмы кровазвароту і накіравання пацыентаў да ўрачоў-спецыялістаў; – павышэнне якасці лабараторных і інструментальных метадаў даследавання і павышэнне эфектыўнасці выкарыстання медыцынскага абсталявання. Вышэйпералічаныя метады дазволяць своечасова выявіць злаякасныя новаўтварэнні, хранічныя захворванні, хваробы сістэмы кровазвароту, своечасова прызначыць адэкватнае лячэнне, што палепшыць якасць жыцця пацыентаў, павялічыць сярэднюю працягласць жыцця і знізіць узровень агульнай смяротнасці насельніцтва Глускага раёна, у тым ліку працаздольнага ўзросту. Для дасягнення пастаўленых мэтаў і рэалізацыі задач неабходна набыццё для УАЗ «Глуская ЦРБ імя заслужанага ўрача БССР А. С. Сямёнава» наступнай медыцынскай тэхнікі: – гематалагічны аналізатар; – біяхімічны аналізатар; – гемакаагулометр; – аналізатар кіслотна-шчолачнага стану; – 8 ЭКГ апаратаў. |
|
8. Агульны аб’ём фінансавання (у доларах ЗША): 89804 |
|
Крыніца фінансавання |
Аб’ём фінансавання (у доларах ЗША) |
Сродкі донара |
88804 |
Самастойнае фінансаванне |
1000 |
8. Месцарэалізацыі праекта (вобласць/раён, горад): Магілёўскаяв обласць, г. п. Глуск УАЗ «Глуская ЦРБ» |
|
9. Кантактная асоба: ініцыялы, прозвішча, пасада, тэлефон, адрас электроннай пошты Пятрова Ірына Георгіеўна, галоўны ўрачУАЗ «Глуская ЦРБ», 8-02230-42987, +375(44) 7227083, gluskzrb@mogilev.by |