RU BY EN 中文
Twitter Instagram

25 красавіка – «Адзіны дзень занятасці»

25 красавіка 2019 года з 10.00 да 13.00 у межах агульнарэспубліканскага мерапрыемства «Адзіны дзень занятасці» ў кожным раёне Магілёўскай вобласці праводзіцца «Кірмаш вакансій» для беспрацоўных грамадзян і грамадзян, якія шукаюць працу.

Арганізатар мерапрыемства – Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама, упраўленни па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гаррайвыканкамаў.

Мэтай «Кірмашу вакансій» з’яўляецца садзейнічанне ў працаўладкаванні беспрацоўных грамадзян, грамадзян, якія шукаюць працу, шляхам непасрэднага кантакту паміж наймальнікам і саіскальнікам.

У мерапрыемстве прыме ўдзел каля 400 наймальнікаў па ўсёй краіне, якімі будуць прадстаўлены больш за 6000 вакантных месцаў у вытворчай і будаўнічай сферах, гандлі, сельскай гаспадарцы, аказанні паслуг насельніцтву і інш.

На «Кірмашы вакансій» саіскальнікі змогуць прайсці гутаркі з прадстаўнікамі кадравых службаў, будзе арганізавана кансультаванне насельніцтва аб сітуацыі на рынку працы, аб актуальных вакансіях, паслугах службы занятасці.

Таксама на кірмашы можна скарыстацца кансультацыямі спецыялістаў па пытаннях арганізацыі ўласнай справы і выплаты падаткаў (адлічэнняў), а таксама атрымаць юрыдычныя кансультацыі па пытаннях прыёму і звальнення.

Кірмаш вакансій праводзіцца як для наймальнікаў, так і для саіскальнікаў на бязвыплатнай аснове.

Адрасы правядзення «Кірмашоў вакансій»:

Бялыніцкі раён

г. Бялынічы, вул. Савецкая, 29

Бабруйскі раён

г. Бабруйск, вул. Савецкая, 77а

Быхаўскі раён

г. Быхаў, вул. Леніна, 43

Глускі раён

г.п. Глуск, вул. Пушкінская, 2а

Горацкі раён

г. Горкі, вул. Якубоўскага,18

Дрыбінскі раён

г.п. Дрыбін, вул. Леніна, 39

Кіраўскі раён

г. Кіраўск, вул. Кірава, 80

Клімавіцкі раён

г. Клімавічы, вул. Сввецкая, 65

Клічаўскі раён

г. Клічаў, вул. Ленінская, 68

Касцюковіцкі раён

г. Касцюковічы,

вул. Зіньковіча, 52

Краснапольскі раён

г. Краснаполле,

вул. Ленінская, 2

Крычаўскі раён

г. Крычаў, вул. Савецкая, 49

Круглянскі раён

г. Круглае, вул. Савецкая, 34

Мсціслаўскі раён

г. Мсціслаў, вул. Савецкая, 22

Асіповіцкі раён

г. Асіповічы, вул. Сумчанкі, 9

Слаўгарадскі раён

г. Слаўгарад,

вул. Кастрычніцкая, 3

Хоцімскі раён

г.п. Хоцімск, пл. Леніна, 2

Чавускі раён

г. Чавусы,

вул. Пралетарская, 17

Чэрыкаўскі раён

г. Чэрыкаў,

вул. Кастрычніцкая, 6

Шклоўскі раён

г. Шклоў, вул. Я. Коласа, 40

г. Бабруйск

г. Бабруйск,

вул. Ульянаўская, 35

г. Магілёў, Магілёўскі раён

г. Магілёў, вул. Гагарына, 1