Акцябраты Магілёўшчыны 16 мая прынялі ўдзел у спартыўна-патрыятычнай гульні «Зарнічка», прысвечанай перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і 75-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел 20 каманд акцябрат-зарнічнікаў ва ўзросце 9-10 гадоў. Кожны атрад прадстаўляў пэўны род войскаў са сваёй індывідуальнай эмблемай. Конкурсная праграма ўключала: агляд строю акцябрацкіх груп «Будзь гатовы!», паласу перашкод «Павуцінне» і «Багна», пазнавальны бліц-тэст «Маленькія грамадзяне вялікай краіны».
Фота - mogilevnews.by
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая