Гуманітарны праект установы «Асіповіцкі раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» |
|
1. Назва праекта: «Заўсёды гатовыя, заўсёды побач». |
|
2. Тэрмін рэалізацыі праекта: 2019 год |
|
3. Арганізацыя-заяўнік, якая прапануе праект: Установа «Асіповіцкі раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» |
|
4. Мэты праекта: павышэнне прадукцыйнасці працы сацыяльнага работніка; павышэнне якасці сацыяльных паслуг; памяншэнне нагрузкі на сацыяльных работнікаў, скарачэнне часу перамяшчэння ад аднаго абслугоўваемага грамадзяніна да іншага. |
|
5. Задачы, запланаваныя да выканання ў межах рэалізацыі праекта: ахоп аддаленых населеных пунктаў, павелічэнне колькасці грамадзян, якім патрэбна абслугоўванне; забеспячэнне сацыяльных работнікаў спецвопраткай, гаспадарчымі сумкамі на колах. |
|
6. Мэтавая група: 1. Пенсіянеры і інваліды 1 і 2 групы, якія маюць патрэбу ў сацыяльным абслугоўванні; 2. Сацыяльныя работнікі і сядзелкі аддзялення сацыяльнай дапамогі дома ўстановы «Асіповіцкі раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання». |
|
7. Кароткае апісанне мерапрыемстваў у межах праекта: 1. Правядзенне даследавання рынку электравеласіпедаў, спецвопраткі; 2. Закупка і дастаўка 35 электравеласіпедаў, 80 камплектаў спецадзення, 60 гаспадарчых сумак на колах; 3. Навучанне сацыяльных работнікаў і сядзелак правілам эксплуатацыі электравеласіпедаў. |
|
8. Агульны аб’ём фінансавання (у доларах ЗША): 30 500 |
|
Крыніца фінансавання |
Аб’ём фінансавання (у доларах ЗША) |
Сродкі донара |
30 000 |
Суфінансаванне |
500 |
9. Месца рэалізацыі праекта (вобласць/раён, горад): Магілёўская вобласць, Асіповіцкі раён |
|
10. Кантактная асоба: Стацэвіч Алена Генадзьеўна, загадчык аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму ўстановы «Асіповіцкі раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва», тэл. +375223573372, +375445607665,osipov16c@gmail.com. |