Магілёў 18 чэрвеня сустрэў моладзевы марафон «75», прысвечаны 75-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Удзельнікі патрыятычнага праекта калонай рэтра-аўтамабіляў і байкераў прайшлі да мемарыяльнага комплексу «Буйніцкае поле». Тут адбыўся мітынг з ускладаннем вянка і кветак, а таксама прэзентацыя палотнішча «Беларусь памятае!» з вышытымі імёнамі герояў Савецкага Саюза і поўных кавалераў ордэна Славы, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны з усіх раёнаў Магілёўскай вобласці. Палотнішча памерам 4,5х2,15м змясціла 124 прозвішчы слаўных ураджэнцаў рэгіёна.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая