Магілёўскі абласны гісторыка-патрыятычны клуб «Віккру» адзначае 25-годдзе з дня стварэння. Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае юбілею, адбылося 21 чэрвеня ў дзяржаўным ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга прафесійным агралесатэхнічным каледжы імя К. П. Арлоўскага (Магілёўскі раён). Госці свята азнаёміліся з экспазіцыяй часоў Вялікай Айчыннай вайны і выставай дзейнасці пошукавых атрадаў Магілёўскай вобласці, наведалі музей К. Сіманава, паглядзелі тэматычны фільм. Таксама адбылася цырымонія ўзнагароджання «віккраўцаў» граматамі аблвыканкама, абласнога Савета дэпутатаў, нагруднымі знакамі «За актыўны пошук» і іншымі ўзнагародамі. Завяршылася ўрачыстасць святочным канцэртам.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая