RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Якія навіны ў аплаце працы чакаюць работнікаў бюджэтных арганізацый з 1 студзеня 2020 г. i як гэта адаб'ецца на ўзроўні заработнай платы?

З 1 студзеня 2020 г. будуць зменены падыходы ў аплаце працы работнікаў бюджэтных арганізацый, накіраваныя на спрашчэнне структуры заработнай платы.

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18.01.2019 № 27 «Аб аплаце працы работнікаў бюджэтных арганізацый» (далей – Указ) заработная плата будзе складацца з акладу, стымулюючых (надбаўкі, прэміі) і кампенсавальных (даплаты) выплат.

Аклад будзе разлічвацца зыходзячы з базавай стаўкі (замест тарыфнай стаўкі 1-га разраду), усталяванай у памеры 180 рублёў, і каэфіцыентаў тарыфных разрадаў 18-разраднай тарыфнай сеткі, якая зменіць 27-разрадную тарыфную сетку, што дзейнічае цяпер.

Адной з надбавак будзе надбаўка за стаж працы ў бюджэтных арганізацыях (да 5 гадоў – 10%, ад 5 да 10 гадоў – 15%, ад 10 да 15 гадоў – 20%, ад 15 гадоў і вышэй – 30%).

Акрамя таго, дзеючае зараз павышэнне тарыфнай стаўкі (акладу) у памеры не больш чым на 50% за працу на ўмовах кантрактнай формы найму ў адпаведнасці з падпунктам 2.5 пункта 2 Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.07.1999 № 29, для работнікаў бюджэтных арганізацый заменіцца на надбаўку ў памеры не больш за 50% акладу.

На выплату прэмій будуць накіроўвацца сродкі, якія прадугледжваюцца ў бюджэце, у памеры 5% ад сумы акладаў работнікаў.

Работнікам бюджэтных арганізацый штогод будзе ажыццяўляцца аднаразовая выплата на аздараўленне, як правіла, пры сыходзе ў адпачынак з разліку 0,5 акладу работніка і аказвацца матэрыяльная дапамога, як правіла, у сувязі з неспадзяванымі матэрыяльнымі цяжкасцямі, на выплату якой будуць накіроўвацца сродкі ў памеры 0,3 сярэднямесячнай сумы акладаў работнікаў.

Указам вызначана, што пры пераходзе на новую сістэму аплаты працы не дапускаецца зніжэнне памераў налічанай заработнай платы работнікаў бюджэтных арганізацый (без прэміі), якія дзейнічалі да 1 студзеня 2020 года.