1. Назва праекта: «КосмаСпорт» |
|
2. Тэрмін рэалізацыі праекта: 2019–2020 гг. |
|
3. Арганізацыя-заяўнік, якая прапануе праект: Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Аздараўленчы лагер “Космас”» (ДУА «АЛ “Космас”») |
|
4. Мэты праекта: развіццё аздараўленчага лагера «Космас». |
|
5. Задачы, запланаваныя да выканання ў межах рэалізацыі праекта: 1. Павышэнне якасці аздараўлення дзяцей, дзяцей-інвалідаў у летнім лагеры «Космас»; 2. Стварэнне спартыўна-гульнявой зоны на тэрыторыі лагера «Космас». 3. Практычная рэалізацыя прынцыпаў і падыходаў, аналіз і распаўсюджванне вопыту ініцыятывы. |
|
6.Мэтавая група: • дзеці ва ўзросце ад 6 да 17 гадоў; • бацькі. |
|
7. Кароткае апісанне мерапрыемстваў у межах праекта: Задача № 1: Павышэнне якасці аздараўлення дзяцей, дзяцей-інвалідаў у летнім аздараўленчым лагеры «Космас». Мерапрыемства 1.1. Укараненне аб’яднання па інтарэсах, накіраванага на развіццё культуры здаровага ладу жыцця сярод адпачывальнікаў-дзяцей і работнікаў лагера. Мерапрыемства 1.2. Стварэнне і ўстаноўка практычнай тэматычнай выставы-інсталяцыі плакатаў «Пасябруй са спортам», «Быць здаровым – гэта здорава!». Мерапрыемства 1.3. Інфармаванне аб праекце і яго мерапрыемствах у СМІ. Мерапрыемства 1.4. Рэалізацыя раённага праекта «Мы разам» (адаптацыя дзяцей-інвалідаў, прыцягненне да спорту і здаровага ладу жыцця ва ўмовах летняга лагера) Задача № 2: Стварэнне спартыўнай-гульнявой зоны на тэрыторыі лагера «Космас». Мерапрыемства 2.1. Стварэнне інклюзіўных умоў для гарманічнага развіцця дзяцей-інвалідаў Мерапрыемства 2.2. Уладкаванне спартыўнай-гульнявой зоны (дзіцячых гульнявых пляцовак, спартыўных комплексаў, зон адпачынку для правядзення масавых мерапрыемстваў) Мерапрыемства 2.3. Удзел у конкурсе раённага праекта «Спартыўнае жыццё маёй малой радзімы» Мерапрыемства 2.4. Прывабліванне дадатковых партнёраў у ходзе рэалізацыі праекта Задача № 3: Практычная рэалізацыя прынцыпаў і падыходаў УР, аналіз і распаўсюджванне вопыту ініцыятывы. Мерапрыемства 3.1. Стварэнне метадычных матэрыялаў з вопыту працы ў лагеры «Космас» і рэалізацыі ініцыятывы. Мерапрыемства 3.2. Арганізацыя выніковага семінара-практыкума для партнёраў і зацікаўленых педагогаў з мэтай распаўсюджвання і абмену вопытам. Мерапрыемства 3.3. Укараненне атрыманага вопыту ў арганізацыю і правядзенне наступных змен лагера «Космас» Мерапрыемства 3.4. Фарміраванне і прадастаўленне справаздачнасці па ініцыятыве |
|
8. Агульны аб’ём фінансавання (у доларах ЗША): 50 000 $ |
|
Крыніца фінансавання |
Аб’ём фінансавання (у доларах ЗША) |
Сродкі донара |
40 000 $ |
Сафінансаванне |
10 000 $ |
9. Месца рэалізацыі праекта (вобласць/раён, горад): в. Малое Уланава, Шклоўскі раён, Магілёўская вобласць Аздараўленчы лагер «Космас» |
|
10.Кантактная асоба: Ініцыялы, прозвішча, пасада, тэлефон, адрас электроннай пошты А. А. Хыля, дырэктар ДУА «АЛ “Космас”», в. Малое Уланава, Шклоўскі раён, Магілёўская вобласць, тэл. мабільны + 375333282676 e-mail: shklovroo@tut.by. |