У Магілёве 16 жніўня адбылося ўручэнне абласных узнагарод па выніках правядзення рэспубліканскага свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»). Ушанаванне прайшло ў Палацы культуры вобласці. Кіраўнік рэгіёна Леанід Заяц выказаў словы ўдзячнасці прадстаўнікам органаў дзяржаўнага кіравання, арганізацый і прадпрыемстваў, якія прымалі ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні ўнікальнага фестывалю, і ўручыў ім падзякі і ганаровыя граматы Магілёўскага аблвыканкама.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая