Адбылася сустрэча старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама Святланы Тарасенка з кіраўніком валанцёрскай ініцыятыўнай групы Рэспублікі Ірландыя Томам МакЭнэні і каардынатарам дзейнасці ў Беларусі Дзянісам Унучко (Мінск).
Падчас сустрэчы абмяркоўваўся ход рэалізацыі сумесных праектаў на базе дамоў-інтэрнатаў вобласці.
У цяперашні час у межах супрацоўніцтва ірландскай валанцёрскай групай рэалізаваны праект па ўстаноўцы гульнявой пляцоўкі, набыцці і
рамонце абсталявання харчаблока ў Салтанаўскім доме-інтэрнаце. На рэалізацыю праекта затрачана Br 48,2 тыс.
У далейшым плануецца абсталяванне гульнявых пляцовак ва ўсіх дамах-інтэрнатах рэгіёна.