Агульнагарадское свята «Стварай, выдумляй, спрабуй!», прысвечанае Дню ведаў, прайшло 1 верасня ў Паднікольскім парку. Яго праграма была разлічана як на дзяцей, так і дарослых. Тут адбыліся прэзентацыі дзіцячых студый, гурткоў і спартыўных секцый устаноў культуры і дадатковай адукацыі горада, канцэрты з удзелам дзіцячых творчых калектываў і выканаўцаў. Усе жадаючыя змаглі прыняць удзел у майстар-класах па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве. Таксама працавалі інтэрактыўныя пляцоўкі па бяспечнай жыццядзейнасці.
Фота - mogilevnews.by
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая