Вайскоўцы 188-й гвардзейскай інжынернай брыгады, якая дыслакуецца ў Пашкава, вярнуліся з сумеснага аператыўнага вучэння Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі «Шчыт Саюза – 2019», які прайшоў на палігоне Муліна ў Ніжагародскай вобласці. Ва ўрачыстай абстаноўцы удзельнікаў вучэнняў у вайсковай часці 72471 сустрэлі пад гукі аркестра хлебам і соллю.
«Падчас вучэння вайскоўцы брыгады набылі бясцэнны вопыт эксплуатацыі даручанай ваеннай тэхнікі, падцвердзілі свой прафесіяналізм і высокую баявую вывучку. Вайскоўцы нашай інжынернай брыгады з годнасцю і гонарам вытрымалі ратнае выпрабаванне», – адзначыў падчас урачыстай сустрэчы камандзір інжынернага батальёна абсталявання пунктаў кіравання гвардыі капітан Аляксей Жылінскі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая