RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Ці трэба праходзіць агляд урача-псіхіятра-нарколага пры атрыманні медыцынскай даведкі аб стане здароўя, якая пацвярджае адсутнасць (наяўнасць) наркалагічнага (псіхіятрычнага) уліку?

Ці трэба праходзіць агляд урача-псіхіятра-нарколага пры атрыманні медыцынскай даведкі аб стане здароўя, якая пацвярджае адсутнасць (наяўнасць) наркалагічнага (псіхіятрычнага) уліку?

У адпаведнасці з падпунктам 7.6 пункта 7 пераліку адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. № 200 «Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян» (далей – пералік адміністрацыйных працэдур), ва ўстановах аховы здароўя прадугледжана ажыццяўленне адміністрацыйнай працэдуры «Выдача медыцынскай даведкі аб стане здароўя».

Медыцынская даведка аб стане здароўя з’яўляецца ўніфікаванай формай медыцынскіх дакументаў, а змест і аб’ём інфармацыі ў ёй залежыць ад мэты яе прадастаўлення. Згодна з пунктам 19 Інструкцыі аб парадку запаўнення формы 1 здр/у-10 «Медыцынская даведка аб стане здароўя», формы 1 мед/у-10 «Выпіска з медыцынскіх дакументаў», зацверджанай пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 9 ліпеня 2010 г. № 92 «Аб устанаўленні формаў «Медыцынская даведка аб стане здароўя», «Выпіска з медыцынскіх дакументаў» і зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку іх запаўнення», медыцынская даведка аб стане здароўя, якая пацвярджае адсутнасць (наяўнасць) наркалагічнага і псіхіятрычнага ўліку, запаўняецца адпаведнымі ўстановамі аховы здароўя пры асабістым звароце грамадзян. У такой медыцынскай даведцы аб стане здароўя ў графе «Заключэнне» робіцца запіс аб наяўнасці або адсутнасці дыспансернага наркалагічнага (псіхіятрычнага) уліку.

Адміністрацыйная працэдура «Выдача медыцынскай даведкі аб стане здароўя» ажыццяўляецца ў тэрмін «1 дзень пасля правядзення медыцынскага агляду, агляду».

У сувязі з гэтым, для атрымання медыцынскай даведкі аб стане здароўя, якая пацвярджае адсутнасць (наяўнасць) наркалагічнага (псіхіятрычнага) уліку, неабходна прайсці медыцынскі агляд урача псіхіятра-нарколага, які пацвердзіць адсутнасць (або наяўнасць) наркалагічнага (псіхіятрычнага) захворвання.