Рэспубліканскі інтэлектуальна-пазнавальны конкурс сярод невідушчых людзей 21 лістапада праходзіць у Магілёве. За званне самай эрудзіраванай каманды змагаюцца прадстаўнікі ўсіх рэгіёнаў краіны – па 2 дружыны ад кожнай вобласці. Конкурс уключае пяць тураў: размінку, «Брэйн-лато», «Музычную шкатулку», этап «Праўда ці хлусня» і «Што? Дзе? Калі?». Па выніках спаборніцтваў пераможцаў узнагародзяць дыпломамі і грашовымі прызамі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая