Урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя 80-годдзю з дня ўтварэння КК «Магілёўскі метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветніцкай працы» адбыліся 22 лістапада. Павіншаваць юбіляраў прыехалі прадстаўнікі абласной і гарадской улады, кіраўнікі ўстаноў культуры з розных куткоў нашай краіны, а таксама госці з блізкага і далёкага замежжа. Галоўным падарункам для прысутных гледачоў стаў святочны канцэрт. У праграме прынялі ўдзел найлепшыя аматарскія калектывы Магілёўскай вобласці, а таксама прафесійныя артысты з Беларусі і Расіі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая