У Магілёве з 2 па 5 снежня праходзіць 51-ы міжнародны мемарыял па настольным тэнісе імя Тані Карпінскай. За перамогу ў спартыўным комплексе «Алімпіец» змагаюцца юныя спартсмены з Беларусі, Літвы, Расіі і Украіны. Удзельнікі выступаюць у трох узроставых катэгорыях. Пераможцы і прызёры атрымаюць каштоўныя падарункі, кубкі, дыпломы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая