RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Інфармацыя аб магчымых схемах работы ашуканцаў і рэкамендацыі па выяўленні зламыснікаў

Зараз найбольш распаўсюджанымі метадамі сацыяльнай інжынерыі ў зламыснікаў з’яўляюцца:

  • метад выманьвання рэквізітаў банкаўскіх плацежных картак з выкарыстаннем узламаных акаўнтаў сяброў у сацыяльных сетках, калі ад імя сябра просяць паведаміць рэквізіты карткі або выканаць пэўныя дзеянні па пераводзе грашовых сродкаў з дапамогай сістэм дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання;
  • метад з «ілжэ-пакупніком», калі зламыснік пад выглядам пакупніка звязваецца з кліентам банка – прадаўцом (які размясціў аб’яву аб продажы тавару ў Інтэрнэце) і пад падставай унясення закладу перад купляй тавару дае прадаўцу спасылку на ашуканскі сайт (візуальна падобны на афіцыйны сайт банка) для атрымання грашовага пераводу;
  • вішынг – від махлярства, які заключаецца ў тым, што зламыснік, выкарыстоўваючы тэлефонную камунікацыю і іграючы пэўную ролю (напрыклад, супрацоўніка банка), пад рознымі падставамі даведваецца ў трымальніка карткі канфідэнцыйную інфармацыю (рэквізіты карткі, нумар пашпарта, асабісты ідэнтыфікацыйны нумар, іншыя аўтэнтыфікацыйныя даныя, у тым ліку лагіны, паролі, СМС-коды) або стымулюе да пэўных дзеянняў з рахункам або карткай;
  • метад з выкарыстаннем смартфона – пад падставай здзяйснення званка зламыснік просіць смартфон, незаўважна ўсталёўвае на ім праграмнае забеспячэнне (рэгіструецца ў міжбанкаўскай сістэме ідэнтыфікацыі, атрымлівае доступ для выканання аперацый у сістэме разлікаў з выкарыстаннем электронных грошай і да т. п.), з дапамогай якога ажыццяўляе пераводы грашовых сродкаў (электронных грошай).

Звяртаем увагу, што для абароны грашовых сродкаў кліентаў у банка ёсць уся неабходная інфармацыя. Банк не павінен пытацца ў вас ні рэквізіты карткі, ні пашпартныя дадзеныя.

Таму НІКОЛІ НІКОМУ НЕ ПАВЕДАМЛЯЙЦЕ:

  • інфармацыю, размешчаную на вашай банкаўскай аплатнай картцы (на абодвух баках): нумар, дату, код;
  • коды, якія банк накіроўвае вам у выглядзе СМС, коды на асобнай карце, выдадзенай у банку, лагін і пароль, іншыя лічбавыя або літарныя коды;
  • Пашпартныя даныя: нумар пашпарта, асабісты нумар і г. д.

У выпадку паступлення падобных званкоў НЕАДКЛАДНА завяршыце размову, звярніцеся ў кантакт-цэнтр банка, які выпусціў картку (па нумары з афіцыйнага сайта банка або паказанага на вашай картцы), раскажыце пра сітуацыю і далей прытрымлівайцеся рэкамендацый супрацоўніка банка.

НІКОМУ НЕ ДАВАЙЦЕ ў рукі свой мабільны тэлефон і папярэдзьце пра гэта вашых блізкіх, асабліва дзяцей і асоб пажылога ўзросту!