Выстава «Мастацтва жывога агню» па выніках XVІ Міжнароднага пленэру па кераміцы «АРТ-Жыжаль» адкрылася 6 снежня ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава. Экспазіцыя аб’яднала творчасць 20 мастакоў-керамістаў з 8 краін: Беларусі, Бразіліі, Балгарыі, Егіпта, Літвы, Малдовы, Расіі, Турцыі. Работы ўдзельнікаў пленэру дэманструюць найшырэйшы дыяпазон пластычных уласцівасцей гліністых матэрыялаў, рэльефных, фактурных, каляровых, графічных спосабаў апрацоўкі паверхні скульптурных формаў, спалучэнне розных спосабаў абпалаў: аднаўленчага, дымлення, абвары, піт-фаер і іншыя.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая