У Магілёве дадзены старт абласной дабрачыннай акцыі «Цуды на Каляды». Ва ўнівермагу «Цэнтральны» з’явілася своеасаблівая «Ёлка жаданняў», якую ўпрыгожваюць паштоўкі з навагоднімі марамі дзяцей. Там жа стаіць скрынка «Добрых сэрцаў», куды любы чалавек можа пакласці падарунак, увасобіўшы ў жыццё навагоднія жаданні рабят: ад развіццёвай гульні да мяккай цацкі. Сабраныя сюрпрызы будуць перададзеныя навучэнцам Круглянскага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, а таксама выхаванцам дзіцячага сацыяльнага прытулку ДУА «Сацыяльна-педагагічны цэнтр Магілёўскага раёна». Акрамя гэтага, частку сабраных падарункаў атрымае шматдзетная сям’я Ціханавых са Слаўгарада.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая