ТРК «Магілёў» 13 снежня з 14.00 да 20.30 праводзіць дабрачынны тэлемарафон «Сагрэем дзіцячыя сэрцы». Трансляцыя праходзіць у прамым эфіры на тэлеканале «Беларусь 4 “Магілёў”» і «Радыё Магілёў», а таксама ў Інтэрнэце. Сёлета грошы збіраюцца на стварэнне камфортнага асяроддзя ў Бабруйскай дзіцячай бальніцы і Магілёўскім доме дзіцяці. На медыцынскае абсталяванне для Вясноўскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў і музычныя інструменты для Мсціслаўскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення, а таксама на адрасную дапамогу канкрэтным дзецям.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая