Абласны навагодні баль для вучнёўскай і студэнцкай моладзі ўпершыню прайшоў у Магілёве. Святочнае мерапрыемства адбылося 16 снежня ў Палацы культуры вобласці як частка рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці». Удзельнікамі балю сталі юнакі і дзяўчаты – прадстаўнікі большасці раёнаў вобласці, а таксама Магілёва і Бабруйска. Гэта вучні школ, устаноў вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі – выхаванцы Магілёўскага абласнога кадэцкага вучылішча, Магілёўскага інстытута МУС, МДУ імя А. А. Куляшова, Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў, музычнага і медыцынскага каледжаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая