Рэспубліканская дабрачынная акцыя «Нашы дзеці» 19 снежня зазірнула ў Бялыніцкую дапаможную школу-інтэрнат, дзе навагоднія падарункі ўручылі прадстаўнікі шэфскіх арганізацый. Дзеці атрымалі салодкія пачастункі і запрашэнне на Крамлёўскую ёлку, а ўстанова адукацыі – камп’ютары, тэлевізары і пыласос для ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы. Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Андрэй Кунцэвіч у якасці падарунка прывёз невялікую бібліятэку, куды ўвайшлі дзіцячыя і падлеткавыя кнігі, выпушчаныя айчыннымі выдаўцамі.
Фота - СБ
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая