Па цэнтры Магілёва 25 снежня прайшло першае «наШэсце Дзядоў Марозаў». Галоўныя персанажы Новага года прайшлі пад гукі духавога аркестра па вуліцы Ленінскай да «Плошчы зорак», дзе галоўны Дзед Мароз са сваёй рэзідэнцыі па відэасувязі даў каманду пачынаць навагодні карагод. Пасля гэтага вялікая кампанія адправілася на пляцоўку ля ГЗЦ «Атрыум», дзе адбыўся флэшмоб «Да Новага года засталося...» з адлікам часу да галоўнага свята года. Адметнасцю свята стала лазернае шоу, якое праецыравалася на гандлёва-забаўляльны цэнтр.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая