У Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленнікава 8 студзеня адкрылася персанальная выстава «Мой родны край» ураджэнца Крычаўскага раёна мастака Уладзіслава Малахава. Экспазіцыя прысвечана Беларусі, якую аўтар адлюстраваў у розныя поры года.