Прафсаюзы вобласці 13 студзеня падвялі вынікі працы за апошнія 5 гадоў, а таксама выбралі лідара Магілёўскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў. Ім стаў Дзмітрый Янкоў. Удзел у справаздачна-выбарнай канферэнцыі прынялі старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда, прадстаўнікі абласной і гарадской выканаўчай улады, дэпутацкага корпуса. Асноўныя акцэнты ў рамках канферэнцыі былі зробленыя на аналізе важных для развіцця эканомікі рэгіёну паказчыкаў: рост заработнай платы, абарона сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў працоўных, прадухіленне выпадкаў вытворчага траўматызму, сацыяльнае партнёрства.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая