Выстава фотаздымкаў Мікалая Хацяінцава «Дыханне зімы» адкрылася 22 студзеня ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава. У экспазіцыі прадстаўлены работы майстра пяці апошніх гадоў яго творчай дзейнасці: гарадскія і сельскія зімовыя пейзажы, макраздымкі фактур снегу і лёду, жанравыя сцэны. Заснежаныя прасторы, свежасць марозных дзён на фота пацешаць гледача, які стаміўся ад няпэўнасці анамальнай зімы. Палюбавацца прыгажосцю зімовай прыроды можна да 16 лютага.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая